Пажаданні роднай мове

19.09.2022

19 верасня 2022 года ў межах рэспубліканскага Тыдня роднай мовы “Якая ты дарагая мне, мая родная мова!” вучні нашай школы падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”. Дзеці з захапленнем працавалі над сваімі маленькімі творчымі праектамі, у якіх шчыра і з замілаваннем выказалі шмат сардэчных слоў аб мілай сэрцу матчынай мове!